Eight Days a Week
| Eight Days a Week | ||||
|---|---|---|---|---|
| Песня | ||||
| Выканаўца | The Beatles | |||
| Альбом | Beatles For Sale | |||
| Дата выпуску | 18 кастрычніка 1964 | |||
| Дата запісу | 6 кастрычніка 1964 | |||
| Жанр | рок | |||
| Мова песні | англійская | |||
| Працягласць | 2:43 | |||
| Лэйбл | Parlophone Records | |||
| Аўтар | Ленан — Мак-Картні | |||
| Кампазітар | ||||
| Прадзюсар | Джордж Марцін | |||
| Трэк-ліст альбома «Beatles For Sale» | ||||
|
||||
Eight Days a Week (з англ. — «Восем дзён на тыдзень») — песня гурта The Beatles. Напісана Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні. Выпушчана ў снежні 1964 года ў складзе альбома Beatles For Sale.
Гісторыя назвы
[правіць | правіць зыходнік]Наконт крыніцы натхнення для стварэння гэтай песні існуюць прынамсі два тлумачэнні Пола Мак-Картні, узятыя з розных крыніц.
У 1984 годзе ў інтэрв'ю часопісу Playboy ён прыводзіць у якасці аўтара назвы Рынга Стара, які вядомы сваімі абмоўкамі і які даў у выніку гэтага некалькі назваў для іх песень (такіх як «A Hard Day’s Night», напрыклад).
Лінда: Рынга таксама казаў: «Восем дзён на тыдзень».
Пол: Так, ён сказаў, што цяжка працуе, як перагружаны працай шафёр (у прамым сэнсе). Восем дзён на тыдзень. (смяецца) Калі мы пачулі гэта, мы ўсклікнулі «Няўжо? Бінга! У самы раз!»[2]
Разам з тым прыводзіцца ўспамін Пола, калі яго (пазбаўленага вадзіцельскіх праў) падвозіў шафёр да дома Ленана[3].
— Звычайна я сам ездзіў туды, але таго дня мяне адвозіў шафёр, і я спытаў: — Як маецеся?
— О, вельмі напружана! — сказаў ён. — Працуем 8 дзён на тыдзень.
Запіс
[правіць | правіць зыходнік]«Восем дзён на тыдзень» — гэта першая песня, якую The Beatles узялі ў студыю незавершанай для дапрацоўкі аранжыроўкі ў працэсе запісу; у далейшым гэтая практыка стала звычайнай. Песня ў асноўным запісана ў ходзе двух сеансаў 6 кастрычніка, прысвечаных выключна ёй, якія доўжыліся амаль 7 гадзін з 15-хвілінным перапынкам паміж імі. Ленан і Мак-Картні імкнуліся выразіць некалькі ідэй адносна пачатку і канца песні. Першы прапаноўваў просты ўступ на акустычнай гітары. Другі прапаноўваў уступ у выглядзе простага вакалу без слоў кшталту о-о. Яны эксперыментавалі разоў шэсць і спыніліся на канчатковым варыянце з акустычнай гітарай, які быў запісаны 18 кастрычніка. Інструментальная частка ўключае ў сябе акустычныя гітары, электрагітары, барабаны, бас і накладзены гук воплескаў. Плаўны ўступ і кода ўключаюць некалькі гітарных накладанняў.
Выпуск і прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Песня, поруч з дзвюма іншымі з альбома («Baby’s in Black» і «No Reply»), была задумана як сінгл. У рэшце рэшт яна была выпушчана ў якасці сінгла толькі ў ЗША і 15 лютага 1965 года стала хітам нумар адзін. На іншым баку сінгла была песня «I Don’t Want to Spoil the Party» (Я не хачу псаваць вечарынку). Выпуск сінгла ў ЗША прывёў да таго, што дыджэі гралі песню з імпартнай копіі альбома Beatles For Sale, паколькі яна не была ўключана ў амерыканскі варыянт выдання, які называўся Beatles '65. Пазней альбом быў перавыдадзены ў ЗША пад назвай Beatles VI, куды песня ўсё-такі была ўключана.
«Eight Days a Week», хаця і не ўваходзіла ў спіс найвядомейшых песень The Beatles, займала, тым не менш, значныя месцы ў амерыканскіх хіт-парадах сінглаў. Яна стала другой з шасці спісу «Сінглаў № 1» у амерыканскіх чартах, стаўшы нароўні з Bee Gees у канцы 1970-х гадоў і абагнаўшы Мэраю Кэры ў пачатку 1990-х. У спіс таксама ўваходзілі хіты «I Want to Hold Your Hand» на першым месцы, затым «She Loves You», «Can’t Buy Me Love», «Love Me Do» (не ўвайшла ў перавыданне 1962 года) і «I Feel Fine».
Нягледзячы на шумны поспех сінгла ў Амерыцы гурт невысока ацэньваў песню (Ленан назваў яе «вашывай»). Ён ніколі больш не спяваў яе. Гэта не перашкодзіла гуртам-пераймальнікам Beatles выканаць песню ў 1964 годзе на канцэрце The Tribute and Rain: The Beatles Experience.
Выканаўцы
[правіць | правіць зыходнік]- Джон Ленан — вакал, акустычная рытм-гітара, воплескі
- Пол Мак-Картні — вакал, бас-гітара, воплескі
- Джордж Харысан — вакал, сола-гітара, воплескі
- Рынга Стар — барабаны, воплескі
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 27 кастрычніка 2019.
- ↑ Інтэрв'ю Пола і Лінды Мак-Картні часопісу Playboy. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2020. Праверана 22 мая 2010.
- ↑
The Beatles Q and A from Abbey Road Studios
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Playboy Interview With Paul and Linda McCartney. The Beatles Interview Database (1984). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2012.
- The Beatles. The Beatles Anthology (нявызн.). — San Francisco: Chronicle Books, 2000. — ISBN 0-8118-2684-8.
- Lewisohn, Mark. The Complete Beatles Recording Sessions. — 2-е изд. — London: Hamlyn, 1988. — ISBN 0-600-55798-7.
- MacDonald, Ian. Revolution in the Head: The Beatles' Records and the Sixties (англ.). — Second Revised. — London: Pimlico (Rand), 2005. — ISBN 1-844-13828-3.
- RIAA Gold & Platinum Searchable Database - The Beatles Gold Singles. RIAA (2009). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015.
- Sheff, David All We Are Saying: The Last Major Interview with John Lennon and Yoko Ono (англ.). — New York: St. Martin’s Press, 2000. — ISBN 0-312-25464-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Eight Days a Week Архівавана 29 кастрычніка 2025.