Перайсці да зместу

Slack

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Slack
Выява лагатыпа
Тып вэб-праграма, кліент сістэмы імгненнага абмену паведамленнямі[d], арганізацыя, мабільная праграма і Small business software[d]
Аўтар Stewart Butterfield[d][1] і Cal Henderson[d][1]
Распрацоўшчык Slack Technologies[d]
Напісана на JavaScript
Інтэрфейс Electron[d]
Аперацыйная сістэма Windows, macOS, IOS, Android і Linux
Мовы інтэрфейсу
Першы выпуск жнівень 2013
Апошняя версія
Ліцэнзія уласная ліцэнзія[d]
Сайт slack.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Slack (бел.: Слак) — кросплатформавы карпаратыўны месэнджар. Запушчаны ў тэставым рэжыме ў жніўні 2013 года, публічны выпуск адбыўся 12 лютага 2014 года. У першы дзень тэставання зарэгістраваліся 8 тысяч кампаній. Па дадзеных кампаніі на чэрвень 2015 года, Slack штодня выкарыстоўваюць 1,1 мільёна карыстальнікаў[6]. Стваральнікі Slack называюць яго самай хуткарослай бізнес-праграмай у гісторыі[7].

Slack, які пазіцыянуецца як «забойца Skype і ўнутрыкарпаратыўнай электроннай пошты», быў створаны Сцюартам Батэрфілдам  (англ.)), адным з заснавальнікаў фотахостынгу Flickr. Батэрфілд у 2009 годзе заснаваў кампанію Tiny Speck  (англ.), якая распрацоўвала анлайн-гульню Glitch  (англ.). Гульня выйшла ў верасні 2011 года, але затым яе вярнулі ў стадыю бэта і ў снежні 2012 года закрылі цалкам з-за недастатковай папулярнасці. У працэсе працы над гульнёй быў створаны інструмент для абмену паведамленнямі, які стаў асновай для будучага праекта, названага Slack[8].

У лютым 2014 года Slack запускалі 16 чалавек, праз год каманда пашырылася да 105 чалавек[9]. Паводле стану на красавік 2019 года ў Slack працавала 1664 супрацоўнікі[10].

У пачатку лютага 2015 года зламыснікі на некалькі дзён атрымалі доступ да базы карыстальнікаў Slack. Пра гэта стала вядома 27 сакавіка, калі кампанія распавяла пра інцыдэнт і прадставіла двухфактарную аўтэнтыфікацыю[11].

Паводле паведамленняў сайта РБК, са снежня 2018 года Slack пачаў дэактываваць акаўнты карыстальнікаў, якія наведалі Крым[12]. Пасля кіраўніцтва Slack разблакавала частку акаўнтаў і прынесла прабачэнні карыстальнікам[13].

Зноскі

  1. 1 2 https://www.crunchbase.com/organization/slack Праверана 18 ліпеня 2019.
  2. ↑ Slack Slack for Android – release notes Праверана 23 лютага 2025.
  3. ↑ Slack Slack for iOS – release notes Праверана 23 лютага 2025.
  4. ↑ Slack Slack for Windows – release notes Праверана 23 лютага 2025.
  5. ↑ Slack Slack for Mac - Release Notes Праверана 23 лютага 2025.
  6. ↑ Константин Панфилов. Количество активных пользователей Slack достигло 1,1 миллиона(недаступная спасылка). Цукерберг позвонит (25 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2015. Праверана 27 чэрвеня 2015.
  7. ↑ Harry McCracken. With 500,000 users, Slack says it's the fastest-growing app ever (англ.). Fast Company (12 лютага 2015). Праверана 14 лютага 2015.
  8. ↑ Виталий Акимов. Корпоративный мессенджер Slack набрал 500 тыс. пользователей за год (руск.). РБК (13 лютага 2015). Праверана 14 лютага 2015.
  9. ↑ Matt Weinberger. The rise (and rise) of Slack, Silicon Valley's hottest startup (англ.). Computerworld.com (12 лютага 2015). Праверана 15 лютага 2015.
  10. ↑ Form S-1 Slack Technologies, Inc.. Праверана 14 July 2019.
  11. ↑ Дарья Хохлова. Злоумышленники получили доступ к пользовательской базе корпоративного мессенджера Slack(недаступная спасылка). Цукерберг позвонит (27 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2015. Праверана 28 сакавіка 2015.
  12. ↑ Slack начал блокировать аккаунты пользователей за посещение Крыма.
  13. ↑ Slack извинился за блокировку посетивших Крым пользователей.